Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Спектакль «Брэсцкая крэпасць»

Брэсцкая крэпасць стала сімвалам мужнасці савецкіх воінаў на пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Беларускі драматург Канстанцін Лявонавіч Губарэвіч (1907–1987) у 1949 г. напісаў п’есу ў 3-х актах 8-мі карцінах «Цытадэль славы», якая распавядала аб гераічнай абароне Брэсцкай крэпасці ў чэрвені 1941 г. Гэта быў адзін з першых мастацкіх твораў аб героях-абаронцах крэпасці. П’еса была пастаўлена рэжысёрам Канстанцінам Мікалаевічам Саннікавым у Беларускім драматычным тэатры імя Я. Купалы. Прэм’ера – 4 кастрычніка 1950 г. Аднак спектакль аказаўся незаўважаны крытыкамі і гледачамі, праз некалькі прадстаўленняў зняты з рэпертуару.

Канстанцін Лявонавіч Губарэвіч нарадзіўся 5 студзеня 1907 г. у в. Радучы Чавускага павета Магілёўскай губерні (цяпер Чавускага раёна Магілёўскай вобласці) у сялянскай сям’і. У школе захапляўся мастацкай самадзейнасцю, наведваў драматычны гурток. У 1927 г. закончыў Магілёўскі педагагічны тэхнікум, настаўнічаў на Гомельшчыне, працаваў у газеце.

Пасля заканчэння сцэнарнага аддзялення Дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі ў Маскве (1931) Канстанцін Губарэвіч працаваў рэдактарам сцэнарнага аддзела кінастудыі «Белдзяржкіно» ў Ленінградзе (1931–1933), галоўным рэдактарам гэтага ж аддзела ў Мінску (1933–1938), галоўным рэдактарам студыі дакументальных фільмаў у Мінску (1938–1941). У час Вялікай Айчыннай вайны – рэдактар радыёстанцыі «Савецкая Беларусь». З 1944 г. загадваў аддзелам палітвяшчання і літаратурных перадач на Беларускім радыё, з 1949 г. узначальваў аддзел мастацтва ў рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», быў галоўным рэдактарам рэпертуарна-рэдакцыйнай калегіі Міністэрства культуры БССР (1962–1970).

Леанід Паўлавіч Валчэцкі нарадзіўся 18 верасня 1913 г. у в. Даўгінава Вілейскага павета Мінскай губерні (цяпер Вілейскага раёна Мінскай вобласці). Скончыў Мінскі педагагічны тэхнікум (1931), паступіў на работу ў Другі Беларускі дзяржаўны тэатр (БДТ-2) у Віцебску. Скончыў тэатральную студыю пры гэтым тэатры (1933).

Сярод ранніх роляў Леаніда Валчэцкага самай яркай была роля Керубіна ў «Жаніцьбе Фігара» паводле Бамаршэ – спектакль рэжысёраў П. Антакольскага і М. Міцкевіча 1933 г. Удзельніўчаў у пастаноўках «Недарэчнасць» (К. Фіна), «Гібель эскадры» (А. Карнейчука) і інш. Малады акцёр упарта займаўся самаадукацыяй, цікавіўся арганізацыяй тэатральнай справы. Яму мроілася ў тэатры пэўная свабода для праўдзівага паказу жывога чалавека, з яго памылкамі і забабонамі, з яго адданасцю высокім ідэалам і маральнай чысцінёй.

Брэсцкая крэпасць стала сімвалам мужнасці савецкіх салдат на пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Беларускі драматург Кастусь Губарэвіч (1907–1987) у 1949 годзе напісаў п’есу ў 3 актах 8 карцінах «Цытадэль славы», якая распавядала аб гераічнай абароне Брэсцкай крэпасці ў чэрвені 1941 года. Гэта быў адзін з першых мастацкіх твораў аб героях-абаронцах крэпасці. П’еса была пастаўлена рэжысёрам Канстанцінам Мікалаевічам Саннікавым у Беларускім драматычным тэатры імя Янкі Купалы. Прэм’ера адбылася 4 кастрычніка 1950 года. Аднак спектакль аказаўся незаўважаным крытыкамі і гледачамі, праз некалькі прадстаўленняў быў зняты з рэпертуару.